У Беларусі вызначаны парадак устанаўлення коштаў на новыя тавары
Чыноўнікі прыдумляюць новыя інструкцыі / pixabay.com
У Беларусі вызначаны парадак устанаўлення коштаў на новыя тавары. Адпаведную пастанову прыняў урад. Яго прэс-служба паведамляе, якія ўмовы паставілі гандлю, каб можна было самастойна ўстанавіць цэны. Трэба ўлічваць абмежаванні, устаноўленыя дзяржорганамі, якія рэгулююць кошты (тарыфы). "З выкарыстаннем лімітавай максімальнай аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) 30 адсоткаў да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) — пры адсутнасці абмежаванняў, устаноўленых дзяржаўнымі органамі", — працягвае агучваць умовы @government_by.
Таксама "прадугледжваецца магчымасць суб'ектам гаспадарання самастойна ўстанаўліваць кошты (тарыфы) на ўзроўні не вышэй мінімальных, якія выкарыстоўваюцца да іншых контрагентаў, а таксама ў рамках адной гандлёвай сеткі пры рэалізацыі тавараў (паслуг) у іншых гандлёвых аб'ектах, якія належаць ім, аб'ектах абслугоўвання".
Падкрэсліваецца, што "не дапускаецца ўстанаўленне коштаў, якое можа прывесці да іх росту ў параўнанні з коштамі, якія выкарыстоўваліся на 5 кастрычніка 2022 г.". Урад спасылаецца на дырэктыву Аляксандра Лукашэнкі "Аб недапушчальнасці росту коштаў", якой у нашай краіне забаронены рост цэн. Яшчэ раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў і тарыфаў на ўнутраным рынку. Урад аператыўна адрэагаваў на загад Лукашэнкі з 6 кастрычніка забараніць рост коштаў. МАРГ заявіла аб "татальным кантролі коштаў", а Камітэт дзяржаўнага кантроля анансаваў "маштабныя праверкі коштаў у гандлёвых аб'ектах" і прыгразіў парушальнікам крымінальнымі справамі. І неўзабаве яны з'явіліся: першую распачалі ў Лідзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.