У Беларусі з 1 снежня падаражэюць цыгарэты
У Беларусі з 1 снежня падаражэюць некаторыя віды цыгарэтаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.
Вырастуць кошты на прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Цыгарэты Rothmans Nano Blue падаражэюць на 4 капейкі. Даражэйшымі на 5 капеек стануць цыгарэты Pall Mall Red, некаторыя віды цыгарэт Kent. Найбольшае падаражэнне адчуюць асобныя віды цыгарэтаў Luckies і Vogue — на 10 капеек.
Павялічацца кошты і на цыгарэты ТАА "Тытунь-Інвест". Напрыклад, маркі кошты на Mevius, Camel, некаторыя віды цыгарэт Winston, а таксама Sobranie Compact Gold, Sobranie Compact Blue і Sobranie Golds павялічацца на 5 капеек. Кошты на цыгарэты Sobranie Gold і Sobranie Blue павялічацца на 10 капеек. А вось цыгарэты Winston Compact Blue патаннеюць на 5 капеек.
Даражэй давядзецца плаціць і за імпартныя цыгарэты. Некаторыя віды Dunhill і Kent HDi падаражэюць на 5 капеек, а некаторыя віды Richmond і Aroma Rich — на 10 капеек.