У Беларусі з 1 траўня падаражаюць цыгарэты

У Беларусі з 1 траўня падаражаюць цыгарэты

У Беларусі з 1 траўня падаражаюць некаторыя цыгарэты. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Цыгарэты "Мінск 7", "Мінск", "Прэм'ер 7", "Прэм'ер" каштавалі 9400 рублёў, а будуць — 9600. "Мінск Superslims", "Мінск Superslims 5" з Br9600 падаражаюць да 10 тысяч. NZ6, NZ8, NZ10 зараз каштуюць Br9400, з 1 траўня — 9800. Цыгарэты NZ Black, NZ Gold падаражаюць з 9600 да 10000 рублёў. Некаторыя Queen і Solange стануць таксама даражэй, зараз яны каштуюць 9600, а будуць — Br10000.

Часткова падаражае і прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест". Цыгарэты LD Super Slims Blue, Pink будуць каштаваць 14500 рублёў (зараз — 14000), Special Blue — 15000 (14500), Glamour — 21000 рублёў (зараз — Br20 500).

Таксама падаражанне закране і цыгарэты, якія ўвозіць у Беларусь "Беларусьгандаль". Напрыклад, некаторыя Richmond падаражаюць на 1 тысячу рублёў (да 40 тысяч).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі