У Беларусі з запланаваных 8 млн тон малака 2 млн не знайшлі (відэа)
Іх проста не вырабілі.
Пра гэта было заяўлена ў панядзелак на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю, на якой разглядалася сітуацыя ў малакаперапрацоўчай прамысловасці нашай краіны.
На думку экспертаў, невыкананне плана крыецца ў недастатковым і няякасным кармленні жывёлаў. Кантралёры выявілі сфальшаваныя справаздачы. Толькі ў пяці правераных гаспадарках Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці прыпісак налічылі на 2000 тон малака.
У лютым наступнага года сітуацыю ў малакаперапрацоўчай сферы разгледзіць урад, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Фота — bymedia.net