У Беларусі за суткі памерлі 9 чалавек з COVID-19

У Беларусі за суткі памерлі 9 чалавек з COVID-19

У Беларусі за суткі памерлі 9 чалавек з COVID-19. Агульная колькасць ахвяр складае 1128 чалавек. Гэтыя афіцыйныя статыстычныя даныя паведамляе 26 лістапада прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

За суткі дадаліся 1563 новыя выпадкі заражэння (у папярэднія суткі было +1496). Агулам за ўвесь перыяд зарэгістравана 130 012 выпадкаў заражэння.

Ачунялі і выпісаны 108 769 чалавек (+1317, напярэдадні было +1617).

Зроблена 3 млн 158 тысяч 352 тэсты на каранавірус (+30 174, у папярэднія суткі — 26,3 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі