Улады вырашылі заблакаваць сайт экалагічнай арганізацыі "Экадом"

Улады вырашылі заблакаваць сайт экалагічнай арганізацыі "Экадом"

Міністэрства інфармацыі вырашыла заблакаваць у Беларусі сайт "Экадома". Пра гэта сама экалагічная арганізацыя піша ў сваім ТГ-канале. Аднак праз VPN сайт па-ранейшаму будзе даступны.

Напрыканцы жніўня "Экадом", як і шэраг іншых грамадскіх арганізацыяў, быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі. 

Аднак у кастрычніку гэтую ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні — гэта прызнанан парушэннем Орхускай канверцыі з боку беларускіх уладаў. Афіцыйнаму Мінску далі месяц на аднаўленне рэгістрацыі "Экадома". У іншым разе Беларусь пазбавяць правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі