Улады Беларусі прызнаныя парушальнікамі Орхускай канвенцыі

Улады Беларусі прызнаныя парушальнікамі Орхускай канвенцыі

Упершыню ў гісторыі Орхускай канвенцыі прынята рашэнне па Беларусі. Як паведамляе ecohome-ngo.by, у Жэневе ліквідацыя грамадскага аб'яднання "Экадом" прызнана пераследам і прыгнётам НДА. Афіцыйнаму Мінску далі час для аднаўлення яго рэгістрацыі — да 1 снежня 2021-га. Інакш з 1 лютага 2022 года для Беларусі прыпыняць правы і прывілеі па канвенцыі.

Як вядома, якраз "Экадом", адна з найстарэйшых у Беларусі экалагічных арганізацый, займалася прасоўваннем Орхускай канвенцыі ў нашай краіне. У жніўні падчас "зачысткі" грамадзянскай супольнасці аб'яднанне ліквідаваў суд.

За рашэнне па Беларусі прагаласавалі 27 краін ЕС, Ісландыя, Грузія, Чарнагорыя, Швейцарыя. Нарвегія, Вялікабрытанія і Сербія. Супраць былі Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Арменія. Устрымалася Малдова. Да гэтага ўдзельнікі сустрэчы ў Жэневе спрабавалі знайсці кампраміс, але не ўдалося. Таму і прайшло галасаванне.

Орхуская канвенцыя "Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя" для Беларусі пачала дзейнічаць 20 гадоў таму. Як піша медыяэксперт і аналітык iSANS Серж Харытонаў, рашэнне беспрэцэдэнтнае. Міжнародныя экалагічныя праекты давалі для краіны значныя фінансавыя сродкі. Цяпер жа гэтае фінансаванне пад пытаннем. Да таго ж у гэтай сітуацыі можа актуалізавацца на міжнародным узроўні праблема Беларускай АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі