У Беларусі зацвердзілі новы выгляд дзяржаўнага герба

У Беларусі зацвердзілі новы выгляд дзяржаўнага герба

У Беларусі памяняўся дзяржаўны герб. Адпаведныя праўкі прынятыя законам №8303 ад 4 студзеня 2021 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Змены былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў 10 снежня і ўхваленыя Саветам Рэспублікі 18 снежня. Ніякага рэферэндума па змене дзяржаўнай сімволікі не праводзілася. 

У гербе змянілася форма каласоў. Контур Беларусі з зялёнага стаў залатым, мацерыкі цяпер пафарбаваныя чырвоным. Зямны шар на гербе стаў павернуты так, што на ім стала менш Расіі і больш Еўропы. 

Гаворкі пра змены ў дзяржаўным гербе пачаліся ў лютым 2020 года. Чыноўнікі заяўлялі, што сімволіку трэба падкарэктаваць. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі заяўляў, што будуць зробленыя "касметычныя праўкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі