У Беларусі зацвердзілі пералік арганізацый для праходжання альтэрнатыўнай службы
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі зацвердзіла пералік арганізацый для праходжання альтэрнатыўнай службы. Адпаведная пастанова (№ 24 ад 31 траўня 2016 года) за подпісам міністра працы Марыяны Шчоткінай і з мноствам узгадненняў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Спіс месцаў, у якіх грамадзяне нашай краіны праходзяць альтэрнатыўную службу, уключае 371 арганізацыю. Гэта — установы аховы здароўя, дамы-інтэрнаты, установы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, камунальныя прадпрыемствы, сельскагаспадарчыя кааператывы, лясгасы. Цалкам спіс гл. тут.
Таксама пастановай устаноўленыя форма заявы для ўключэння ў згаданы пералік, выключэння з яго, прыводзіцца ўзор формы прадпісання для праходжання альтэрнатыўнай службы, формы пасведчання і ўліковай карты "альтэрнатыўшчыка".
Пастанова Мінпрацы ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.