У Беларусі замежнікам дазволілі ездзіць на Аўгустоўскі канал без віз

У Беларусі замежнікам дазволілі ездзіць на Аўгустоўскі канал без віз

У Беларусі замежнікам дазволілі ездзіць на Аўгустоўскі канал без віз. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дазваляе часовае знаходжанне турыстаў (да 5 сутак) у парку "Аўгустоўскі канал" і на сумежных тэрыторыях, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Адзначаецца, што такі парадак прадугледжаны для замежнікаў, якія перасякаюць мяжу Беларусі з Польшчай і Літвой у пунктах пропуску "Лясная", "Брузгі" і "Прывалка". Мяркуецца, што новаўвядзенне паспрыяе павелічэнню колькасці турыстаў, палепшыць працоўную занятасць мясцовых жыхароў, а таксама прыцягне інвестыцыі ў развіццё парку.

Згаданы ўказ кіраўніка дзяржавы будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года "з магчымасцю працягнення на няпэўны тэрмін".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі