У Беларусі зарэгістравана 2919 выпадкаў COVID-19, памерлі яшчэ тры чалавекі
У Беларусі зарэгістравана 2919 выпадкаў COVID-19, паведамляе ў Telegram звесткі на 13 красавіка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За суткі іх колькасць павялічылася на 341 выпадак. У падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх маюць патрэбу 55 чалавек (у нядзелю было 50). За апошнія суткі нікога не выпісалі (магчыма, з-за таго, што была нядзеля), статыстыка ранейшая — 203 чалавекі. Памерлі 29 чалавек, за апошнія суткі — трое.
У краіне зроблена амаль 68 тысяч тэстаў на каранавірус (за суткі больш за 3 тысячы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.