У Беларусі заробкі бюджэтнікам павысяць толькі за кошт зэканомленых сродкаў

У Беларусі заробкі бюджэтнікам павысяць толькі за кошт зэканомленых сродкаў

У Беларусі ў 2016 годзе заробкі бюджэтнікам павысяць толькі за кошт зэканомленых сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, за кошт сродкаў, якія вызваліліся ў выніку аптымізацыі структуры і колькасці работнікаў. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў № 300 ад 12 красавіка, у якой ідзе гаворка пра тое, як сёлета ўстанаўліваюцца павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі (акладу) для разліку зарплаты.

Адзначаецца, што павышаючы каэфіцыент прымяняецца да разлічанай тарыфнай стаўкі (акладу) работніка для вызначэння памеру дадатковага павышэння яго зарплаты. Пры гэтым дадатковая выплата, разлічаная з яго скарыстаннем, не ўдзельнічае ў фармаванні тарыфнай стаўкі, "не з'яўляецца яе павышэннем і не ўлічваецца пры вылічэнні надбавак, даплат і прэмій", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Пастанова ўрада пачне дзейнічаць з 16 красавіка 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі