У Беларусі затрымалі прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава

Арцём Агафонаў

Арцём Агафонаў / vk.com

У Беларусі затрымалі прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава. Пра гэта паведаміла Эльвіра Мірсалімава, яго ідэйная паплечніца, якая таксама пабывала за кратамі і заплаціла вялікі штраф. Па яе звестках, на Агафонава напісалі данос і яму пагражае адміністрацыйны арышт.

За што менавіта затрымалі Арцёма Агафонава, Мірсалімава не паведаміла. Аднак актывіст Дзмітрый Карняенка змясціў у Facebook дакумент, які атрымаў з магілёўскай міліцыі ў адказ на электронны зварот. Тыдзень таму міліцыя паведамляла, што правяла праверку і знайшла на старонцы Агафонава ў Facebook "прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння". Гэта "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Арцём Агафонаў называў сябе кіраўніком прарасійскага руху “Гражданское согласие”. Адзначыўся змаганнем супраць беларускай мовы.

У Беларусі затрымалі прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі