Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала вялікі штраф
Эльвіра Мірсалімава
Віцебская актывістка Эльвіра Мірсалімава, яка прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў, атрымала штраф у памеры 2600 рублёў. “Адміністратыўку” жанчыне прызначылі за “адзіночны пікет з БЧБ”.
Сама Мірсалімава піша, што нагодай сталі яе пасты з ілюстрацыямі “антыбчб-шных артыкулаў”. У сваім тэлеграм-канале яна змясціла пастанову суда, дзе ідзе размова аб частцы 1 артыкула 19.10 "Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі" і частцы 1 артыкула 24.23 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў".
Гэта ўжо не першае пакаранне для Мірсалімавай. Нядаўна прарасійская актывістка адсядзела некалькі дзён у ІЧУ за рэпост публікацыі расійскага праваеннага прапагандыста Уладлена Татарскага, забітага ў красавіку 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.