У Беларусі затрымалі расіяніна, які на Citroen вёз з Літвы 311 кг гашышу

У Беларусі затрымалі расіяніна, які на Citroen вёз з Літвы 311 кг гашышу

У Беларусі затрымалі расіяніна, які на Citroen вёз з Літвы 311 кг гашышу. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Катлоўка". Схаваныя ў падлозе мікрааўтобуса брыкеты наркотыкаў удалося знайсці з дапамогай службовага сабакі. Там было двайное дно, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

46-гадовага замежніка затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі