У Беларусі затрымалі яшчэ аднаго акцёра

Чарговае затрыманне за ўдзел у пратэстах 2020-га

Чарговае затрыманне за ўдзел у пратэстах 2020-га / Drone Pilots Group

У Беларусі затрымалі яшчэ аднаго акцёра (напярэдадні стала вядома пра затрыманне Уладзіслава Ліпоўскага). "Рабіў рэпосты" і "пакідаў негатыўныя каментары", кажа на відэа сілавікоў мужчына. І ўдакладняе, што міліцыянеры прыйшлі да яго "праз 2020 год".

Затрыманаму 34 гады. Ён кажа, што працуе ў "розных расійскіх кінапраектах". Імя і прозвішча акцёра пакуль невядомыя.

Рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі. Яны ахопліваюць усю краіну. Нядаўна адправілі за краты траіх супрацоўнікаў Тэатра беларускай драматургіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі