У Беларусі затрымалі замежнікаў, якія бралі ў закладнікі прыезджых

Ахвяр білі, да іх цела прыстаўлялі распалены прас.

Ахвяр білі, да іх цела прыстаўлялі распалены прас. / sk.gov.by

Сілавікі затрымалі ў Мінскім раёне групу выхадцаў з краін Паўднёвай Азіі. Іх падазраюць у вымагальніцтве з ужываннем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелых. Нагодай для крымінальнай справы стала гісторыя двух замежнікаў, якія ў канцы ліпеня прыехалі ў Мінск у пошуках працы. Працу не знайшлі і ўжо збіраліся вяртацца на радзіму, але пазнаёміліся са сваім суайчыннікам, які прапанаваў ім дапамогу. У выніку мужчыны аказаліся ў прыватным доме ў Мінскім раёне, дзе ў іх забралі пашпарты і мабільныя тэлефоны. Пасля гэтага ім паведамілі, што яны знаходзяцца ў закладніках і для вызвалення іх сваякі павінны заплаціць выкуп.

Ахвяр збівалі палкамі па галаве, пагражалі нажом, прыціскалі да цела распалены прас і тушылі аб іх цыгарэты. Усё, што адбывалася, здымалі на камеру мабільнага тэлефона. Відэа пераслалі родным. Тыя пералічылі на рахунак фігурантаў у якасці выкупу больш за 30 тысяч рублёў. У выніку мужчын адпусцілі, але пашпарты і асабістыя рэчы пры гэтым не вярнулі.

Пра тое, што адбылося, стала вядома па дыпламатычных каналах. Пасля гэтага падазраваных знайшлі і затрымалі. Знайшліся і відэазапісы здзекаў. Абвінавачанні прад'яўлены пяці фігурантам. Яны пад вартай.

В Беларуси задержали иностранцев, которые брали в заложники приезжих
Ахвяры распавялі следчым, як з імі абыходзіліся фігуранты / тут і далей фота sk.gov.by
В Беларуси задержали иностранцев, которые брали в заложники приезжих

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі