У Беларусі заявілі, што зарэгістраванае беспрацоўе складае 0,8%

У Беларусі заявілі, што зарэгістраванае беспрацоўе складае 0,8%

У Беларусі заявілі, што зарэгістраванае беспрацоўе складае 0,8% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Год таму называлася іншая лічба — 1%. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Адзначаецца, што на 1 снежня на ўліку ў якасці беспрацоўных у нашай краіне налічвалася каля 35800 чалавек. Гэта на 17% менш, чым было год таму. Чыноўнікі звяртаюць увагу на той факт, што зніжэнне паказчыка назіраецца на працягу васьмі месяцаў.

У той жа час наймальнікі заявілі звесткі пра наяўнасць 35,5 тысячы свабодных працоўных месцаў. Гэта значыць, што на кожнага беспрацоўнага прыпадала адна вакансія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі