У Беларусі збіраюцца абмежаваць развіццё альтэрнатыўных відаў энергіі
Ужо падрыхтаваны праект нарматыўнага акту, які ўвядзе квоты на будаўніцтва энергакрыніц, што працуюць на нетрадыцыйных відах паліва.
Праект распрацаваны па даручэнні Саўміна, заявіў начальнік упраўлення стратэгічнага развіцця "Белэнерга" Андрэй Нягодзька, інфармуе агенцтва "Інтэрфакс-Захад".
Па словах чыноўніка, Мінэнерга нясе страты з-за таго, што вымушана набываць электраэнергію, якая вырабляецца з аднаўляльных крыніц, з ужываннем стымулюючых каэфіцыентаў. Для ветравых і біягазавых установак і ГЭС каэфіцыент складае 1,3, для крыніц, якія працуюць на сонечнай энергіі, — 2,7.
У 2013 годзе першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка адзначаў, што ў Беларусі неабходна перагледзець сістэму стымулюючых каэфіцыентаў і ўвесці квоты на будаўніцтва такіх крыніц. Пры гэтым ён падкрэсліваў, што існуючы механізм прыводзіць да велізарных страт для дзяржавы.
Па дадзеных "Белэнерга", у цяперашні час у Беларусі налічваецца 70 блок-станцый, якія працуюць на аднаўляльных крыніцах энергіі. За студзень-чэрвень 2014 года яны адпусцілі ў сетку беларускай энергасістэмы 47.900.000 кВт-г электраэнергіі амаль на 87 мільярадаў рублёў.