У Беларусі збіраюцца ліквідаваць "Бацькаўшчыну", распачата крымінальная справа

У Беларусі збіраюцца ліквідаваць "Бацькаўшчыну", распачата крымінальная справа

У Беларусі збіраюцца ліквідаваць Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". Вярхоўны суд на іск Міністэрства юстыцыі распачаў справу аб яго ліквідацыі. Кіраўніцтва "Бацькаўшчыны" даведалася пра гэта 20 жніўня, калі атрымала ліст з Вярхоўнага суда. Яму прапаноўвалася даслаць упаўнаважанага прадстаўніка на падрыхтоўчую да судовага разбіральніцтва гутарку, паведамляе zbsb.org.

У пачатку ліпеня Мінюст Беларусі пачаў пазапланавую праверку "Бацькаўшчыны". Чыноўнікі вывучалі дакументы за апошнія тры з паловай гады "на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статута”. Арганізацыя атрымала два папярэджанні.

Да таго ж 14 ліпеня ў офісе "Бацькаўшчыны" адбыўся ператрус. 20 жніўня арганізацыя атрымала адказ Следчага камітэту, з якога вынікае, што ў дачыненні да Згуртавання распачалі крымінальную справу.

Высветлілася, што Мінюст пастанавіў, што з 15 ліпеня кіруючы і кантрольна-рэвізійны органы "Бацькаўшчыны" з'яўляюцца "нелегітымнымі". Прычынай называецца перанос VIII З'езду беларусаў свету на наступны год з-за пандэміі каранавіруса. За такое рашэнне пасля кансультацый з чыноўнікамі Міністэрства юстыцыі прагаласавала Вялікая Рада арганізацыі.

"Бацькаўшчына" дзейнічае ў Беларусі 30 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі