У Беларусі збіраюцца "перахапіць" грошы, якія карпарацыі выводзяць з Кітая
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з транснацыянальнымі карпарацыямі для прыцягнення ў нашу краіну інвестыцый. Такую задачу ён паставіў чыноўнікам 28 студзеня падчас выступу на калегіі МУС.
Лукашэнка адзначыў, што гэтыя карпарацыі пачалі актыўна выводзіць грошы з Кітая. "Куды яны іх выводзяць? Шукаюць месца. Нам трэба прапанаваць", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Ён падкрэсліў: транснацыянальныя кампаніі "паднялі Кітай". І цяпер, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "многія прапануюць у Беларусь інвеставаць".
Аднак у краіне павінен быў парадак, інакш замежны бізнес са сваімі інвестыцыямі не прыйдзе. "Нам трэба гэты час утрымацца і прыцягнуць сюды тых, хто мае грошы, для таго, каб зарабіць самім, каб народ жыў лепш", — сказаў Лукашэнка.