У Беларусі знікае малдаўскае віно. Паспрабавалі даведацца, у чым рэч

Віна з Малдовы стала менш

Віна з Малдовы стала менш / @rubanau_collage

Некалькі чытачоў звярнулася ў рэдакцыю Еўрарадыё са скаргамі, што ў мінскіх супермаркетах напярэдадні навагодніх святаў прыкметна знізіўся выбар малдаўскага віна.

У даволі буйных гандлёвых сетках на выбар усяго 2-3 пазіцыі. А ў вядомай сетцы, што займаецца продажам алкаголю, віна з Малдовы наогул няма.

Паводле звестак Нацыянальнага бюро статыстыкі Малдовы, у 2022 годзе Беларусь была галоўным імпарцёрам іх віна. У нашу краіну адправілі 3,2 мільёна дэкалітраў высакароднага напою. А цяпер, здаецца, распрадаюць рэшткі.

Мы паспрабавалі высветліць, куды падзелася любімае беларусамі віно, і ў чым прычына яго магчымага знікнення.

Пасля таго як Малдова ўзяла курс на еўраінтэграцыю, адносіны Мінска і Кішынёва прыкметна пагоршыліся. І гэта нядзіўна: прэзідэнтка Малдовы Мая Санду запрашае да сябе Святлану Ціханоўскую, з беларускай апазіцыяй падпісваюцца дакументы пра супрацоўніцтва, малдаўскія дэпутаты выказваюцца ў падтрымку палітвязняў, а краіна да канца гэтага года плануе выйсці з СНД.

Акрамя таго, Санду — адзіная з кіраўнікоў дзяржаў СНД, каго Лукашэнка не павіншаваў з Новым годам.

Відавочны сур'ёзны канфлікт інтарэсаў, і, вядома, гэта наводзіць на думку, што рэжым помсціць дэмакратычнай Малдове, націснуўшы на асноўны прадукт імпарту — віно.

У адной з буйных гандлёвых сетак, дзе, паводле нашай чытачкі, выбар малдаўскага напою істотна скараціўся, журналісту Еўрарадыё паведамілі, што віно знікла з прычыны навагодніх святаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі