Краіны ЕС могуць атрымаць права спыняць імпарт газу з Беларусі і Расіі
Газавае сховішча
Краіны Еўрасаюза могуць атрымаць права спыняць імпарт газу з Расіі і Беларусі. Пра гэта піша Reform.by са спасылкай на публікацыю ў Financial Times. Гэтая мера прадугледжаная праектам дакумента, які цяпер разглядаюць у ЕС. Калі дакумент будзе прыняты, то ён дасць магчымасць дзяржавам Еўрасаюза абмяжоўваць доступ беларускіх і расійскіх кампаній да трубаправоднай інфраструктуры для паставак газу, а таксама да тэрміналаў ЗПГ.
Акрамя таго, у праекце дакумента ёсць пункт, які дазваляе еўрапейскім кампаніям выходзіць з кантрактаў з расійскімі пастаўшчыкамі без неабходнасці выплачваць кампенсацыю.
Чакаецца, што сёння праект дакумента ўхваляць перагаворшчыкі з краін-чальцоў ЕС. Затым ён паступіць на зацвярджэнне ў Еўрасавет і Еўрапарламент.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.