У Беларусі зноў пахаладае, у пятніцу ўначы чакаецца ўжо да -12 градусаў
У Беларусі зноў пахаладае. У сераду на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў. Магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У чацвер уначы прагназуецца ўжо 1-7 градусаў марозу, удзень — ад мінус 3 да плюс 2. Кароткачасовы снег пройдзе толькі месцамі. У начныя гадзіны ў пятніцу на ўсходзе тэмпература паветра можа дасягаць -12 градусаў. У дзённыя гадзіны будзе каля 0, толькі ў Брэсцкай вобласці да +2 градусаў. Магчымы мокры снег, а на захадзе і дождж, інфармуе "Беларусь сегодня" са спасылкай на сіноптыкаў.