У Беларусі зрабілі серыю гадзіннікаў з Пацам-Вацам
Гадзіннікі з Пацам-Вацам / luch.by
Калекцыя гадзіннікаў, прысвечаная лялечнаму вядоўцу тэлепраграмы "Мульціклуб" Пацу-Вацу, з'явілася ў Беларусі.
Кожны год Мінскі гадзіннікавы завод "Прамень" выпускае серыю гадзіннікаў "Асоба", прысвечаную якой-небудзь вядомай персоне Беларусі. Сёлета героем серыі стаў Паца-Ваца.
Праграма з яго ўдзелам з'явілася ў 1990-х і выходзіла цягам 14 гадоў. Нядзельны эфір перадачы займаў трэцяе месца ў рэйтынгу праглядаў сярод беларускай дзіцячай аўдыторыі (на першым ішлі мультфільмы Уолта Дыснея, на другім — праграма "Ералаш").
У калекцыйных гадзінніках на баку корпуса размешчаны касмічны алфавіт Пацы-Вацы. На адваротным баку можна пабачыць партрэт гэтага лялечнага персанажа ў атачэнні зорак і планет.
Кожнай мадэлі гадзінніка выпушчана па 150 штук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.