У беларускіх банкаў — праблемы пры аплаце па картках на анлайн-сэрвісах

У беларускіх банкаў — праблемы пры аплаце па картках на анлайн-сэрвісах

Карыстальнікі картак беларускіх банкаў сутыкнуліся з праблемамі пры аплаце на міжнародных анлайн-сэрвісах.

"Беларусбанк" паведаміў, што "ў прыладах асобных банкаў" могуць быць недаступныя аперацыі па аплаце і зняцці гатоўкі з выкарыстаннем сэрвісаў Apply Pay, Samsung Pay, кашалёк Pay, Garmin Pay, Huawei Pay, Fitbit Pay.

"Белінвестбанк" таксама паведаміў, што па картках немагчыма правеці плацяжы ў такіх анлайн-сэрвісах, як Яндэкс, OZON, Wildberries, AliExpress ды іншых. Гэта тлумачыцца абмежаваннямі, якія ўвялі плацежныя сістэмы Visa і Mastercard. Таксама немагчыма правесці аплату з выкарыстаннем такенізаваных картак Mastercard і Visa ў кашальках Apple Pay, кашальку Pay™, Samsung Pay, Xiaomi Pay, Garmin Pay, Fitbit Pay, Оплати™. 

"Выкарыстанне картак Mastercard і Visa Белінвестбанка за мяжой немагчыма, як і аплата па дадзеных картках на замежных сайтах", — кажуць у банку.

Раней стала вядома аб праблемах з карткамі беларускіх "дачок" расійскіх банкаў, якія трапілі пад міжнародныя санкцыі, — ВТБ, БелВЭБ.

Карткамі ВТБ (Беларусь) цяпер нельга плаціць у крамах і праз інтэрнэт. Пакуль магчыма здымаць наяўныя грошы, але толькі ў банкаматах ВТБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі