У беларускіх школах недахоп настаўнікаў. Замест іх бяруць студэнтаў
У беларускай школе
У беларускіх школах недахоп настаўнікаў. Прычым такі, што замест спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на працу прымаюць студэнтаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў слухач, чыё дзіця вучыцца ў беларускай школе.
З яго звестак, раней студэнты толькі падмянілі настаўнікаў, калі яны хварэлі, ці праводзілі ўрокі ў залік практыкі. Але цяпер яны працуюць на поўную стаўку. "Праз гэта расклад урокаў яшчэ не вызначаны, таму што настаўнікі не ведаюць свой расклад ва ўніверы", — піша слухач.
Найперш беларускім школам не хапае настаўнікаў фізікі і матэматыкі. У цяперашні момант сярэдняя нагрузка на педагога складае 27-28 гадзін у тыдзень. Гэта значыць, у сярэднім настаўнік працуе на 1,5 стаўкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.