У беларускім дзіцячым харчаванні знайшлі антыбіётыкі, яго забаранілі ў Расіі
Прадукцыя "Белфуд Прадакшн"
Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. Цяпер прадукцыя кампаніі "Белфуд Прадакшн" пазначаная як "часова абмежаваная" з ініцыятывы Рассельгаснагляду.
"Белфуд Прадакшн" выпускае дзіцячае харчаванне пад брэндам "Маленькае шчасце".
Пры лабараторных праверках прадукцыі ў кансервах з птушкі выявілі антыбіётыкі. Іх знайшлі ў прадукцыі кампаніі не ў першы раз.
Таксама Рассельгаснагляд узмацніў лабараторны кантроль прадукцыі некаторых іншых прадпрыемстваў праз выяўленне кішачнай палачкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.