У Беластоку збілі і абрабавалі беларускую спявачку Русю (фота)
Калі яна ўвечары вярталася з крамы, на яе напаў невядомы мужчына. Ён хацеў забраць торбу і грошы.
Руся супраціўлялася, ёй на дапамогу прайшлі мінакі. Спявачка атрымала траўмы і вымушаная была звярнуцца ў шпіталь. Зламыснік быў затрыманы і знаходзіцца ў паліцыі. "Нейкі беластоцкі мужчына пабег за гэтым бандытам, схапіў яго ў парку і дапамог паліцыі забраць яго ў пастарунак, так што цяпер маю нейкага таемнага беластоцкага “самурая”, які мяне абараніў", — распавяла Руся ў каментары Радыё Рацыя.
Сёння спявачка вяртаецца ў Беларусь. Яна кажа, што, акрамя непрыемнага начнога інцыдэнту з рабаўніком, у яе застануцца толькі добрыя ўражанні ад Беластока.
Фота — racyja.com