У "Белгазпрамбанк" прыйшла падатковая паліцыя ў масках

У "Белгазпрамбанк" прыйшла падатковая паліцыя ў масках

У галоўны офіс "Белгазпрамбанка" зранку 11 чэрвеня прыйшла падатковая паліцыя ў масках. Відавочцы кажуць прыкладна пра 50 чалавек у масках. 

"Каб праходзіў ператрус, я не бачыў. Але людзі, у якіх напісана ДФР і яны ў масках — так, яны тут ёсць", — паведаміў у каментары парталу TUT.by супрацоўнік банка Сяргей Прыёмка.

Раней дырэктарам "Белгазпрамбанка" быў Віктар Бабарыка, які цяпер прэтэндуе на пасаду прэзідэнта. Сваёй пасады ён пазбавіўся перад пачаткам выбарчай кампаніі. 

У сацсетках таксама з'явіліся паведамленні, што ў двух чальцоў ініцыятыўнай групы Бабарыкі праходзяць ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі