У Бешанковіцкім раёне пенсіянера забілі штык-нажом

У Бешанковіцкім раёне пенсіянера забілі штык-нажом

У вёсцы Засор’е Бешанковіцкага раёна забілі 81-гадовага пенсіянера. Труп мужчыны 1935 года нараджэння з колата-рэзанымі ранамі знойдзены ў ноч на сераду ў доме, дзе жыў загінулы.

Як высветлілі праваахоўнікі, забойства адбылося ўвечары 6 чэрвеня. Паміж пенсіянерам і 20-гадовым жыхаром вёскі Сініцы адбыўся канфлікт. Нецвярозы малады чалавек схапіўся на нож-штык і нанёс пацярпеламу ўдары ў грудную клетку.

Падазраваны ў забойстве затрыманы, паведамляецца ў аператыўнай зводцы МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі