У БХД рыхтуецца “палацавы пераварот” — эфір з Дзмітруком
Георгій Дзмітрук / фота з архіва
Дзейнасць практычна ўсіх дэмакратычных партый, апазіцыйных рэжыму Лукашэнкі, на тэрыторыі Беларусі была пасля 2020 года фактычна спыненая ў выніку рэпрэсій і пераследу, а ў хуткім часе яны ўсе перастануць існаваць і юрыдычна, не прайшоўшы перарэгістрацыю. І калі пераважная большасць партый прызнае немагчымасць працы з-за мяжы, то Беларуская хрысціянская дэмакратыя актыўна абжываецца за межамі Беларусі. І нават плануе правядзенне рэформ партыйных структур.
Ці можа палітычная структура паўнавартасна існаваць і дзейнічаць за мяжой? Якія палітычныя задачы без магчымасці ўдзелу ў выбарах і працы з грамадзянамі краіны можна вырашаць, знаходзячыся ў эміграцыі? Чаму прынятае рашэнне зрабіць Паўла Севярынца адзіным старшынём БХД і чым партыйцам не дагадзілі сустаршыні Кавалькова і Рымашэўскі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік офіса партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў Беластоку Георгій Дзмітрук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.