У бліжэйшую ноч у Беларусі пахаладае да -21 градуса

У бліжэйшую ноч у Беларусі пахаладае да -21 градуса

У Беларусі ўсталёўваецца марознае надвор'е, якое захаваецца на бягучым тыдні. Па звестках сіноптыкаў, у бліжэйшую ноч тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў, на поўначы — 11-16 марозу, а пры праясненнях — да -21. У дзённыя гадзіны чакаецца ад -2 да -7 градусаў (на поўначы краіны — ад -8 да -13). Невялікі снег пройдзе ў аўторак амаль па ўсёй Беларусі, інфармуе БЕЛТА.

Уначы ў сераду, 23 студзеня, прагназуецца ад -6 да -13 градусаў (пры праясненнях — да 14-18 градусаў марозу), удзень — ад -3 да -10. Кароткачасовы снег магчымы толькі месцамі на поўдні краіны. У чацвер, 24 студзеня, ён пройдзе ў Гомельскай вобласці. У гэты дзень у начныя гадзіны будзе 8-15 градусаў марозу (пры праясненнях — да -21), у дзённыя — ад -4 да -10, а месцамі — да -12 градусаў.

У пятніцу, 25 студзеня, уначы тэмпература паветра складзе ад -10 да -17 градусаў (пры праясненнях — да 18-21 марозу, у Брэсцкай вобласці — ад -7 да -9 градусаў), удзень — ад -5 да -12 градусаў.

Часовае пацяпленне можа адбыцца ў выхадныя дні, 26-27 студзеня.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 21.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі