У бліжэйшы час ЕС не плануе супраць Беларусі новых санкцый

У бліжэйшы час ЕС не плануе супраць Беларусі новых санкцый

У бліжэйшы час — да жнівеньскіх вакацый еўрачыноўнікаў — Еўрасаюз не плануе ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі. Пра гэта паведамляе брусельскі карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк. Але, падкрэслівае журналіст, Еўропа сочыць за сітуацыяй на мяжы Беларусі і Літвы, якая можа паўплываць да з'яўлення новых санкцыйных спісаў.

У бліжэйшы час ЕС не плануе супраць Беларусі новых санкцый

Тым часам дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляе, што ЕС рыхтуе пяты пакет санкцый супраць Беларусі, а ЗША могуць увесці абмежавальныя меры ўжо ў жніўні. Пад іх могуць патрапіць цэлыя арганізацыі і ўстановы:

"Еўрапейцы абяцаюць закрыць шчыліны ў санкцыйным рэжыме і рыхтуюць пяты пакет. Пад санкцыі павінны трапіць суддзі, пракуроры і ўсе, хто змагаецца з медыя. Амерыканцы таксама абвесцяць пра свае санкцыі, папярэдне ў жніўні. Сярод іншага разглядаецца ўвядзенне санкцый супраць цэлых арганізацый і ўстаноў. Такім чынам пад санкцыі могуць трапіць усе, хто там працуе ці "супрацоўнічае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі