У найбліжэйшы час у Беларусі пачнецца "зачыстка" палітычных партый

"Перарэгістрацыя" партый у Беларусі / Калаж Еўрарадыё
"Перарэгістрацыя" партый у Беларусі / Калаж Еўрарадыё

У найбліжэйшы час у Беларусі пачнецца "зачыстка" палітычных партый. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка анансаваў хуткі пачатак іх "перарэгістрацыі". Ён нагадаў, што Нацыянальны сход ухваліў змены ў закон аб дзейнасці палітычных партый, законапраект накіруюць на подпіс Аляксандру Лукашэнку, паведамляе БЕЛТА.

Сярод новаўвядзенняў — мінімальны колькасны парог для стварэння партыі — 5 тысяч чалавек, арганізацыйныя структуры мусяць быць ва ўсіх абласцях і ў Мінску, прадугледжваецца магчымасць ліквідацыі палітычнай партыі "за прапаганду вайны" ці "тэрарыстычнай, экстрэмсцкай дзейнасці", а таксама за атрыманне фінансавання з-за мяжы.

Лідары некаторых апазіцыйных палітычных партый ужо заяўлялі пра магчымую іх ліквідацыю з-за немагчымасці дзейнічаць у новых умовах. Нямала іх актывістаў і нават кіраўнікоў знаходзяцца за кратамі, прызнаныя палітвязнямі.

Хаменка быў прызначаны міністрам юстыцыі ў кастрычніку 2021-га. Раней ураджэнец Данецкай вобласці Украіны быў намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі. На новай пасадзе ён заявіў, што яго ведамства будзе перашкодай для "нацменаўскіх ячэек". "Зачыстку" грамадзянскай супольнасці Беларусі ён назваў "інвентарызацыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі