У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца марознае надвор’е
У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца марознае надвор’е. У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе дасягаць 12-15 градусаў марозу. Аднак у ноч з панядзелка на аўторак пры праясненнях месцамі чакаецца да -18. Удзень 6 лютага будзе 4-10 градусаў са знакам мінус (на Брэстчыне — ад -1 да -3), амаль па ўсёй краіне прагназуецца невялікі снег і слабая завіруха.
У сераду, 7 лютага, у начныя гадзіны чакаецца 7-13 марозу (пры праясненнях — да -15 градусаў), удзень — ад -1 у Брэсцкай вобласці да -8 у Віцебскай вобласці, пераважна без ападкаў. У чацвер і пятніцу крыху пацяплее — уначы прагназуецца ад -2 да -8, толькі на поўначы — да мінус 12-15 градусаў, удзень — ад мінус 6 да +1, інфармуе БЕЛТА.