У Бразіліі пратэставаць на вуліцы выйшаў мільён чалавек (фота, відэа)

Бразільцы незадаволеныя палітыкай уладаў, тым, на што выдаткоўваюцца дзяржаўныя сродкі. Напрыклад, у краіне праводзіцца міжнародны футбольны турнір (Кубак канфедэрацыі). Удзельнікі пратэстаў заклікаюць больш грошай выдаткоўваць на адукацыю і ахову здароўя.


На вуліцы гарадоў Бразілі выйшла каля мільёна чалавек. У сталіцы краіны горадзе Бразіліа дэманстранты спрабавалі ўварвацца ў прэзідэнцкі палац, а пасля — у будынак міністэрства замежных спраў. У многіх гарадах адбыліся сур'ёзныя сутыкі з паліцыяй, дзясяткі людзей параненыя. Паводле апошніх звестак, адзін дэманстрант загінуў, яму было 18 гадоў. Невядомы на аўтамабілі пратараніў натоўп, а пасля ўцёк.


Сёння прэзідэнт Бразіліі Дзілма Русеф правядзе нараду, прысвечаную трывожнай сітуацыі ў краіне. Улады ўжо прапанавалі дэманстрантам перамовы.


Фота — Reuters, ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі