Зборная Бразіліі атрымала валявую перамогу (відэа)
Стартаваў футбольны чэмпіянат свету. Першы матч прайшоў у Сан-Паўлу на стадыёне "Карынціянс".
Спачатку ўвечары ў чацвер прайшла цырымонія адкрыцця. У ёй былі задзейнічаныя каля 600 артыстаў, у тым ліку гімнасты, акрабаты і танцоры.
Чэмпіянат стартаваў з матча Бразілія — Харватыя. Аўтарам першага гола стаў бразілец Марсэла, ён забіў яго на 11-й хвіліне ў сваю браму. А пасля двойчы вызначыўся Неймар — на 29-й і 71-й (з пенальці) хвілінах. Пераможную кропку на апошняй хвіліне паставіў Оскар. Атрымліваецца, што ўсе мячы забілі бразільцы.
13 чэрвеня згуляюць Мексіка — Камерун (пачатак а 19-й гадзіне паводле беларускага часу), Іспанія — Галандыя (а 22-й).
Гол Марсела ў сваю браму.
Фота — Reuters, ria.ru, БЕЛТА