У Брэсце адбылася масавая бойка футбольных фанатаў
Яна адбылася за некалькі хвілін да пачатку сустрэчы паміж брэсцкім "Дынама" і футбольным клубам "Гомель" 6 красавіка.
Фанаты гасцей, рухаючыся калонай у напрамку стадыёна, запалілі дымавую шашку і тут жа былі атакаваныя фанатамі гаспадароў. Бойку вельмі жорстка, з выкарыстаннем гумовых дубінак спынілі байцы АМАПу, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, што сама гульня прынесла сенсацыйны поспех "Дынама", якое выйграла з лікам 2:0.
Фота з сацыяльных сетак