У Брэсце адбылася першая міжнародная гульня па амерыканскім футболе (фота)

27 чэрвеня ў Брэсце ўпершыню адбыўся матч па амерыканскім футболе — адразу міжнародны. "Бурштынавыя ястрабы" з расійскага Калінінграда наведалі беларускі абласны цэнтр. На стадыёне "Лакаматыў" яны сустракаліся з камандай "Вартавыя".

Як паведаміў Еўрарадыё капітан каманды "Вартавыя" Віталь Грынёў, клуб быў утвораны ў 2013 годзе. Гулец і па сумяшчэнні трэнер каманды прызнаецца, што ідэя стварэння каманды яму з сябрамі прыйшла пасля прагляду мастацкага кінафільма пра амерыканскі футбол.

Грынёў: "Вырашылі пры праглядзе фільму даведацца, што за правілы. Даведаліся, разабраліся. Падчас гэтага знайшлі ў інтэрнэце шмат рускамоўных рэсурсаў. Зразумелі, што амерыканскі футбол у краінах СНД развіваецца. Убачылі таксама, што ёсць каманды ў Мінску — сабраліся і паехалі туды на трэніроўку. Некалькі разоў з'ездзілі — так і сабралі сваю каманду".

На жаль, дэбютная хатняя гульня не прынесла камандзе Грынёва перамогу. "Вартавыя" саступілі сапернікам з Расіі з лікам 26:7.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі