У Брэсце адбыўся дзіцячы фестываль фарбаў (фота)
У Брэсце 19 чэрвеня прайшоў фестываль фарбаў. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў парку культуры і адпачынку, каб літаральна размаляваць адзін аднаго сухімі фарбамі.
У адрозненне ад падобнага мерапрыемства, якое прайшло напярэдадні ў Мінску, у брэсцкім свяце прынялі ўдзел выключна дзеці ды падлеткі школьнага ўзросту.