У Брэсце адкрылася лялечная выстава (фота)

У Брэсце адкрылася лялечная выстава. Тут можна пабачыць аўтарскія лялькі, зробленыя як прафесійнымі мастакамі, так і дзецьмі —  навучэнцамі мастацкіх гурткоў Брэста.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць калекцыйныя фабрычныя лялькі,
выпушчаныя цягам мінулага стагоддзя.

Адна з арганізатараў выставы Наталля Пятрова паведаміла Еўрарадыё, што
на "Бале лялек" можна пабачыць і вельмі ўнікальныя экспанаты .

Пятрова: "Лялькі, як дзеці" — такі лозунг пры стварэнні лялек вылучыла вядомая нямецкая мастачка Крыста Рагацкі. Яна стварае лялькі сама па ўласным дызайне. Лялькі маюць свой нумар, пашпарт — ніколі не паўтараюцца. Лялька Ута, якая ў нас сядзіць у калысцы, адзіная ў свеце. Цацачныя калыскі таксама вельмі цікавыя — яны затрыманыя на Брэсцкай мытні і датуюцца канцом XIХ — пачаткам ХХ стагоддзя".

Азнаёміцца з выставай можна ў музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". Праходзіць яна будзе да 31 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі