У Брэсце будуць судзіць незалежнага журналіста

Брэсцкага незалежнага журналіста Алеся Ляўчука чакае суд. Яго абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Адміністрацыйны пратакол Ляўчук атрымаў 20 снежня, ён прыйшоў заказным лістом на адрас яго бацькоў. Як аказалася, на журналіста склалі пратакол па артыкуле 22.9 — "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі".

"Я атрымаў вельмі дзіўны пратакол. Супрацоўнік спачатку кажа, што я працаваў без акрэдытацыі, але не было ніяк праверана, што ёсць у мяне акрэдытацыя ці не. Ён сцвярджае, што я размясціў у сетцы інтэрнэт на сайце телеканала "Белсат" нейкую прадукцыю, але ніяк не даказана, што я зрабіў гэтую прадукцыю!", — распавядае Алесь Ляўчук.

Па словах Ляўчука, пратакол складзены са шматлікімі парушэннямі. Напрыклад, у ім адсутнічаюць тлумачэнні журналіста. Ён нібыта адмовіўся іх даваць, хоць на самой справе ён адмовіўся з'яўляцца без позвы ў міліцыю. На супрацоўнікака Ленінскага РАУС, які складаў пратакол, Ляўчук збіраецца напісаць скаргу ў пракуратуру.

Разгляд адміністрацыйнай справы прызначаны на 24 снежня ў судзе Ленінскага раёну Брэста.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі