У Брэсце гулялі ў "жывыя шахматы" (фота)
У гарадскім парку культуры і адпачынку была арганізаваная шахматная дошка з людзьмі замест звычайных шахматных фігур.
2 чэрвеня ў Брэсце ў гарадскім парку культуры і адпачынку арганізавалі шахматную дошку з людзьмі замест звычайных шахматных фігур. Супраць адзін аднаго гулялі жаночая і мужчынская каманды, апранутыя ў чорныя і белыя майкі адпаведна. "Пешкамі" ў гульні выступілі дзеці.
Пра мерапрыемства Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў Аляксей Купракоў, які сам прыняў удзел у шахматнай баталіі. У якасці "ферзя" малады чалавек кіраваў праз мікрафон крокамі сваёй каманды "белых".
Купракоў: "Мэта гэтага мерапрыемства — прыцягнуць увагу да шахматаў і адрадзіць моду на добрае, бо нешта часовае з часам знікае (напрыклад ,нейкія камп'ютарныя гульні), але адвечнае застаецца адвечным".
Цягам паўгадзінай партыі тэхнічную перамогу атрымала жаночая каманда. Адзначым, што мерапрыемства было прымеркавана да адкрыцця ў шахматна-шашачным клубе шахматнай бібліятэкі.