У Брэсце макулатуру і скарыстаныя батарэйкі абмяняюць на яблыкі і вітаміны

У Брэсце макулатуру і скарыстаныя батарэйкі абмяняюць на яблыкі і вітаміны

Экалагічная акцыя “Клімат, застанься!” пройдзе ў Брэсце 29 ліпеня. Яна адбудзецца ў гарадскім парку культуры і адпачынку. На пляцоўцы каля Тэатра эстрады валанцёры наладзяць абмен макулатуры і непатрэбных акумулятараў на садавіну. Па ўстаноўленым курсе за 1 кг паперы ці тры батарэйкі брэстаўчане атрымаюць адзін яблык. Найбольш актыўных гараджан за здачу другаснай сыравіны заахвоцяць яшчэ вялікай колькасцю вітамінаў, перадае БЕЛТА.

Таксама ў рамках акцыі арганізуюць фотавыставу, удзельнікамі якой могуць стаць усе ахвочыя. Жыхарам абласнога цэнтра прапануюць падзяліцца здымкамі з прыродай Беларусі, відамі гарадоў, а таксама фота, прысвечанымі праблемам урбанізацыі і змены клімату.

Арганізатары акцыі “Клімат, застанься!” — таварыства “Зялёная сетка” і Брэсцкае моладзевае аб'яднанне “Час Зямл” пры падтрымцы Брэсцкіх смеццеперапрацоўчага завода і экалагічнага інфацэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі