У Брэсце пачаўся суд над маці, абвінавачанай у забойстве немаўляці

У Брэсце пачаўся суд над маці, абвінавачанай у забойстве немаўляці

У Брэсце пачаўся суд над маці, абвінавачанай у забойстве немаўляці. Справу разглядае судовая калегія Брэсцкага абласнога суда на чале з суддзёй Святлай Крамянеўскай.

Мёртвага хлопчыка знайшлі ў кантэйнеры для смецця на вуліцы Карбышава ў Брэсце 15 кастрычніка 2004 года. Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, смерць нованароджанага наступіла ад асфіксіі: яму наўмысна прыкрылі рот і нос, каб задыхнуўся.

Падазраваную затрымалі на пачатку 2016-га, праз 12 гадоў пасля здарэння. Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз выявіў, што 36-гадовая ўраджэнка Лунінецкага раёна з'яўляецца біялагічнай маці забітага дзіцяці. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў забойстве заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане.

Працэс пачаўся з хадайніцтва абвінавачанай. Жанчына хацела, каб працэс быў закрытым і журналістаў вывелі з залы суда. Яна спасылалася на тое, што падчас паседжання будуць агучвацца інтымныя падрабязнасці, якімі яна не хацела б дзяліцца з грамадскасцю. Аднак судовая калегія не знайшла падставаў для задавальнення хадайніцтва.

Абвінавачванне агучыла некаторыя шакуючыя акалічнасці справы. У прыватнасці, тое, што жанчына, якой на той момант было 25 гадоў, самастойна прымала ў сябе роды. Адбывалася гэта ўначы ў жаночай прыбіральні інтэрнату, дзе яна тады жыла. Дарэчы, на ўліку па цяжарнасці яна не стаяла, і гэты факт спрабавала схаваць нават ад родных.

На думку абвінавачвання, адразу пасля родаў жанчына наўмысна забіла навароджанага: спачатку моцна бросіла яго на падлогу, а пасля далонню закрыла яму дыхальныя шляхі.

“Смерць навароджанага дзіцяці мужскога пола наступіла ад механічнай асфіксіі, якая ўтварылася ў выніку закрыцця адтулінаў рота і носа мяккім прадметам. З мэтай схаваць труп навароджанага і пазбегнуць адказнасці за свае дзеянні абвінавачаная перанесла труп навароджанага ў пакой дадзенага інтэрнату, дзе схавала труп ў дарожную сумку. Пазней у дадзенай дарожнай сумцы яна вынесла труп дзіця, загорнутага ў тканіну, з будынку інтэрнату і выкінула яго ў кантэйнер для смецця”, — паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Юлія Лебедзева.

Абвінавачаная сваёй віны не прызнае. Траўму ад удару аб падлогу яна растлумачыла тым, што не змагла ўтрымаць дзіця на руках пасля нараджэння. Ужо пазней яна, нібыта, заўважыла, што навароджаны не дыхае. Чаму яна нават не паспрабавала выклікаць хуткую дапамогу, жанчына сказаць не змагла. Аднак жанчына заявіла: калі б дзіця было жывым, яна б не стала ад яго пазбаўляцца. Свой учынак яна тлумачыць станам афекту.

Жанчына мае двухх дзяцей — гэта дзяўчынкі 7 і 16 год. Усе яны, у тым ліку і загінулы хлопчык, ад аднаго бацькі, з якім абвінавачаная зараз у разводзе.

Для жанчыны гэта не першая крымінальная справа. Летась яе прысудзілі да 2,5 года абмежавання волі за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. А ў 2012 годзе яна мусіла адпрацаваць 240 гадзін грамадскіх працаў за нявыплату аліментаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі