У Брэсце пенсіянер з тратуара заехаў проста пад грузавік (фота)
Здарэнне адбылося на цэнтральнай вуліцы Маскоўскай, насупраць Цэнтра моладзевай творчасці.
Сведка здарэння Ганна Невяровіч кажа:
Невяровіч: "Збіла машына раварыста. Выехаў пад кола. Пашкодзіла нагу. Нібыта больш нічога, толькі пералом нагі. Мужчына 78 гадоў".
Дзядулю адправілі ў больніцу. ДАІ вядзе разбіральніцтва. Бачнасць на тратуары ў месцы з’езду на вуліцу тут абмежаваная збоку глухім цагляным плотам. Бардзюр высокі, з’езд не зроблены.
Веласцежка размешчаная на супрацьлеглым баку вуліцы Маскоўскай.
Дарэчы, летась брэсцкая ДАІ дамаглася, каб на месцах, абазначаных як веласцежкі, зрабілі асфальтавыя з’езды. Але за зіму большасць іх разбурылася, і сёлета ніхто іх не аднаўляў.