У Брэсце п'яны кіроўца падчас руху... выпаў з аўтамабіля (фота)
У Брэсце п'яны кіроўца падчас руху... выпаў з аўтамабіля. Здарэнне адбылося ўначы 13 траўня. Двое мужчын на аўтамабілі "Нісан" ехалі ў адзін з начных клубаў. Спачатку кіраваў машынай цвярозы брэстчанін, але пасля за руль сеў яго 28-гадовы таварыш (уладальнік аўто).
Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, п'яны кіроўца сказаў "Глядзі як трэба". Аднак неўзабаве не саўладаў з кіраваннем, закрануў аўтамабіль "Мазда", пасля чаго... выпаў на асфальт. Задняе кола легкавіка пераехала яго ногі. Адзначаецца, што малады чалавек абышоўся "лёгкім спалохам".
Пазней стала вядома, што мужчына кіраваў легкавіком з больш чым 2 праміле. У яго адносінах склалі 3 адміністрацыйныя матэрыялы. Раней кіроўца здзейсніў 32 парушэнні правілаў дарожнага руху.