У Брэсце п'яны кіроўца разбіў агароджу плошчы Свабоды і ўласнае аўто (фота)

Кіроўца не справіўся з аўтамабілем "Мазда" і замест лёгкага павароту налева паехаў наўпрост на агароджу плошчы Свабоды. Гэта адбылося адразу пасля скрыжавання вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў і вуліцы Гогаля. Пра гэта распавёў афіцэр міліцыі, які аглядаў месца здарэння.



Міліцыянт: "Ахвяраў няма. Пацярпелы адзін, кіроўца. П’яны быў. Бывае ў нас".


 
У выніку бетонны парапет агароджы разбіты ўшчэнт, як і перадок аўтамабіля. Сіла ўдару была такая, што адарвалася і адляцела на 10 метраў правая фара. З суседняга металічнага слупа абляцеў знак “Пешаходны пераход”. У салоне спрацавалі падушкі бяспекі. Гэта і ўратавала кіроўцу ад магчымага смяротнага ўдару, кажуць сведкі здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі