У Брэсце п'яны кіроўца сутыкнуўся з... чыгункай (фота)
У Брэсце п'яны кіроўца сутыкнуўся з... чыгункай. Здарэнне адбылося ўвечары 19 лютага, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы брэстаўчанін нападпітку кіраваў аўтамабілем маркі "Сітраен". Ён рухаўся па грунтавай дарозе ў бок чыгуначнай станцыі "Паўднёва-Захад" і ўчыніў аварыю. Мужчына не саўладаў з кіраваннем ды з'ехаў на чыгунку. У выніку здарэння аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, кіроўца не пацярпеў.
Пасля медагляду ў мужчыны было выяўлена 3,28 праміле алкаголю. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення яму пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы тэрмінам да 3 гадоў і грашовы штраф — ад 10 млн 500 тысяч да 21 млн рублёў.